У РФ прынялі экстранныя меры з-за моцнага падзення курсу рубля

"У нас усё стабільна", — гаварыў Пуцін Лукашэнку

"У нас усё стабільна", — гаварыў Пуцін Лукашэнку / pixabay.com

У РФ прынялі экстранныя меры з-за моцнага падзення курсу рубля. У пятніцу расійскі Цэнтрабанк павысіў ключавую стаўку да 13%. Такое рашэнне тлумачыцца "высокімі інфляцыйнымі рызыкамі", ростам унутранага попыту і паслабленнем рубля летам 2023-га.

Ключавая стаўка павышаецца трэці раз за два месяцы. У сярэдзіне жніўня яна вырасла адразу з 8,5% да 12%. Тады рашэнне тлумачылі "праінфляцыйнымі рызыкамі" і аслабленнем рубля.

"У нас усё стабільна, надзейна, што не можа не радаваць, — запэўніваў 15 верасня ў Сочы Уладзімір Пуцін Аляксандра Лукашэнку. — Чаму я кажу гэта? Таму што мы з вамі добра ведаем: стан расійскай эканомікі, вядома, адбіваецца на нашым узаемадзеянні ў рамках саюзнай дзяржавы".

Лукашэнка яго словы, відаць, успрымаў скептычна. Ён быў сумны і насцярожаны. Прапанаваў Пуціну "падумаць і аб супрацоўніцтве недзе на траіх: Паўночная Карэя, Расія…"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі