У Румыніі дазволілі забіваць бадзяжных сабак

Закон быў прыняты парламентам на пачатку месяца, пасля таго як чатырохгадовага хлопчыка закусалі да смерці сабакі, перадае ВВС. Паводле закона бадзяжную жывёлу можна ўсыпіць, калі на працягу двух тыдняў у яе не аб'явіцца гаспадар.



Прэм'ер-міністр краіны запэўніў аматараў жывёл, што маштабнага знішчэння сабак не будзе. Рашэнне павінны будуць прымаць чыноўнікі на месцах.



Дарэчы, толькі на вуліцах Бухарэста жывуць каля шасцідзесяці тысяч бадзяжных сабак.



Фота — tvoya-gazeta.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі