У садках Светлагорскага раёна паставяць відэакамеры

У садках Светлагорскага раёна паставяць відэакамеры

У дзіцячых садках Светлагорскага раёна плануецца паставіць камеры відэаназірання. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Канстанцін Пятроўскі.

Увечары 3 студзеня з дзіцячага садку ў Светлагорску ўцяклі тры хлопчыкі. Іх выявілі ў той жа вечар у дызелі, які ехаў у Жлобін. 

Ужо звольненая выхавацелька, у якой уцяклі дзеці, і загадчыца дзіцячага садка. У Светлагорску ідуць праверкі, а таксама прапрацоўваецца дадатковы комплекс мер, які дазволіць у далейшым пазбягаць такіх сітуацыяў. Сярод іх — усталяванне відэакамераў. "Пасля вызначэння крыніцы фінансавання аснашчэнне відэаназіраннем пачнем з найбольш буйных дзіцячых садкоў", — заявіў Пятроўскі.

У раёне ўжо стварылі спецыяльную групу, якая будзе наведваць дзіцячыя садкі, каб правяраць арганізацыю прагулак, уваходны рэжым. Таксама ў раёне вывучаюць магчымасць арганізаваць уваход ў садкі па чыпах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі