У Салігорску на “Беларуськаліі” гарэў склад
У Салігорску на “Беларуськаліі” гарэў склад. Узгаранне адбылося ў ноч на нядзелю, 22 траўня на складзе №6 грануляванага канцэнтрату і перагрузачнага вузла на промпляцоўцы 1-га рудаўпраўлення. На складзе захоўваўся грануляваны хларыд калія.
На момант пажару ў будынку знаходзіліся 2 работнікі, якія самастойна выйшлі і не пацярпелі. Пасля пятай раніцы пажар быў цалкам ліквідаваны.
Як паведамляе прэс-служба МНС, адгрузка з гэтага склада прыпыненая, усё прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме. Для ліквідацыі ўзгарання прыцягваліся 23 адзінкі тэхнікі і 69 супрацоўнікаў МНС. Цяпер высвятляюцца прычына пажару і матэрыяльная шкода.