У Салігорску пяць шматкватэрных дамоў засталіся без вады

У Салігорску пяць шматкватэрных дамоў засталіся без вады

У Салігорску 6 лютага пяць шматкватэрных дамоў па вуліцы Набярэжнай засталіся без гарачай і халоднай вады. Прычынай інцыдэнту стаў прарыў трубаправода дыяметрам 150 мм з халоднай вадой.

Паведамленне пра аварыю паступіла ў 13.07. Каля 17.00 водазабеспячэнне было адноўленае. На час рамонтных работ арганізоўвалі падвоз вады, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Адзначым, што ў апошнія тыдні на Міншчыне даволі часта здараліся прарывы трубаправодаў і цеплатрас. У студзені, калі трымаліся моцныя маразы, часам адбывалася па некалькі аварыяў за дзень у розных населеных пунктах вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі