У самаізаляцыі апынуўся беларускі сенатар і старшыня гарвыканкама
У самаізаляцыі апынуўся сенатар і старшыня гарвыканкама Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў. Ён паведаміў у Instagram, што ў яго няма COVID-19, вынік тэсту адмоўны. Дзямідаў адносіцца да кантактаў першага ўзроўню. "Я знаходзіўся ў адным памяшканні з інфікаваным чалавекам", — піша чыноўнік.
У звароце да жыхароў Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў паведамляе, што, нягледзячы на самаізаляцыю (пад назіраннем ён будзе каля тыдня), ён працягвае працаваць дыстанцыйна. Паводле яго слоў, сітуацыя ў горадзе "знаходзіцца пад кантролем". Дзямідаў заклікае гараджан строга выконваць рэкамендацыі лекараў, менш бываць у людных месцах ды выконваць санітарныя патрабаванні. "Беражыце сябе, сваіх блізкіх і найперш людзей старэйшага пакалення!", — піша старшыня гарвыканкама.
Дзмітрый Дзямідаў стаў сенатарам восенню 2019 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.