У Санкт-Пецярбургу беларуска атрымала агнястрэльнае раненне ў галаву

У Санкт-Пецярбургу беларуска атрымала агнястрэльнае раненне ў галаву

У Санкт-Пецярбургу 28-гадовая беларуска атрымала агнястрэльнае раненне ў галаву. Здарэнне адбылося позна ўвечары 22 снежня. Як інфармуе сайт konkretno.ru, пацярпелую прывезлі ў бальніцу з кватэры па Варшаўскай вуліцы. Лекары не здолелі выратаваць ёй жыццё — кулю дасталі, але пашкоджанні былі вельмі сур'ёзныя.

Праваахоўнікі высвятляюць абставіны трагічнага здарэння. Кватэра, у якой знайшлі беларуску, належыць 52-гадоваму мужчыне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі