У Санкт-Пецярбургу загарэўся завод "Беларусь-МТЗ", загінулі два чалавекі
Пажар на "Беларусь-МТЗ" / 78.ru
Зранку 5 студзеня ў расіскім Санкт-Пецярбургу на Пулкаўскай шашы гарэлі вытворчыя памяшканні прадпрыемства "Беларусь-МТЗ".
Як піша fontanka.ru, агонь ахапіў 420 квадратных метраў. З ім змагаліся больш за 30 ратавальнікаў.
Паведамленне пра пажар ратавальнікі атрымалі ў 9:16, і толькі праз дзве гадзіны змаглі лакалізаваць пажар, адзначае сайт 78.ru.
На пажары загінулі два чалавек. Гендырэктар прадпрыемства Уладзіслаў Секержыцкі заявіў, што сем'ям загінулых акажуць дапамогу. Паведамляецца, што адзін з загінулых — пазаштатны супрацоўнік, які працаваў па дамове падраду. Мяркуецца, што другой загінулай была жанчына.
Планавую праверку супрацоўнікі МНС праводзілі на прадпрыемстве ў 2013 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.