У Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска з-за аварыі праблемы з вадой

У Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска з-за аварыі праблемы з вадой

1 кастрычніка ў Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска з-за аварыі ўзніклі праблемы з вадой. Як паведамляе "Мінсквадаканал", у 12:30 нейкая будаўнічая арганізацыя пашкодзіла трубаправод падачы пітной вады. З-за гэтага прагназуецца пагаршэнне якасці вады ў мікрараёне Зялёны Луг, у раёне вуліц Мірашнічэнкі, Кальцова, Гамарніка, Сядых, Лагойскі тракт, Каліноўскага, Лук'яновіча, Шырокая, Някрасава, Усходняя, Якуба Коласа, Сурганава.

Спецыялісты займаюцца ліквідацыяй наступстваў аварыі, у тым ліку прамыўкай сетак водазабеспячэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі