У Сенненскім раёне ў сваім доме згарэла 79-гадовая пенсіянерка
Жыхарка вёскі Поршні Сенненскага раёна, пенсіянерка 1937 года нараджэння згарэла ва ўласным доме. Трагічны выпадак адбыўся гэтай ноччу, 13 красавіка. Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС у 3.21.
У выніку здарэння згарэў дах, маёмасць унутры дома, пашкоджаныя сцены. Труп гаспадыні знайшлі на месцы пажару пасля ліквідацыі агню. Прычына інцыдэнту вызначаецца, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.