У сераду на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы

У сераду на большай частцы Беларусі чакаюцца дажджы

17 ліпеня ў Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты. 
Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 8 да 14 са знакам "плюс", удзень будзе 16-22 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі