У чацвер у Беларусь пачне вяртацца цяпло

16 ліпеня ў Беларусі ўначы месцамі, а днём па паўночна-ўсходняй частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман.

Вецер будзе паўночна-заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы будзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА. Удзень прагназуецца +18...+23 градусы, па паўднёвым захадзе — да 25 градусаў цяпла.

Фота: tio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі