У сераду ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў
Лета, ілюстрацыйнае фота
У сераду, 14 жніўня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-заходні, уначы — слабы, удзень — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +21...+27.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.