У сераду ў Беларусі чакаецца 21-27 градусаў цяпла
Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць.
Уначы і зранку 22 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а днём па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні 5-10 метраў за секунду. Як перадае БЕЛТА, чакаюцца парывы ветра да 14 метраў за секунду, па поўначы ўдзень месцамі — да 15-17 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад +10 па ўсходзе да +18 па захадзе. Днём будзе 21-27 градусаў цяпла, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да 29 градусаў.
Фота — bymedia.net