У сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы
У сераду, 6 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, зранку і ўдзень месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе туман. Вецер уначы будзе паўднёва-заходні, удзень пераменных напрамкаў ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — да 12 градусаў цяпла. Удзень прагназуецца ад +7 па паўночным захадзе да +15 па паўднёвым усходзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.