У сераду ў Беларусі — дажджы з навальніцамі і парывісты вецер
20 траўня ў нашай краіне чакаецца пераменная воблачнасць.
20 траўня ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя, а таксама навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, з пераходам на паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду. Пры навальніцах магчымыя парывы да 15-20 метраў за секунду, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 13 градусаў цяпла, па захадзе да +15. Удзень чакаецца +22...+28 градусаў, па паўночным захадзе — 18-21 градус вышэй за 0.
Фота — chasopis.livejournal.com