У сераду ў Беларусі месцамі будзе да 16 градусаў цяпла

У сакавіку ў Беларусі / t.me/hoiniki_news/
У сераду, 26 сакавіка, у Беларусі прагназуюцца нязначныя ападкі (дажджы): уначы на паўднёвым усходзе, а раніцай і ўдзень — на паўночным захадзе. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман у асобных раёнах.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +4 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +7 на поўначы да +16 на поўдні.
У чацвер кароткачасовыя дажджы пройдуць амаль па ўсёй краіне. Уначы будзе ад 0 да +7, удзень — ад +6 на поўначы да +15 на паўднёвым усходзе.
У пятніцу пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +4 градусаў, у дзённыя гадзіны — 10-16 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.