У Сейме Латвіі заявілі, што грамадзяне Беларусі і Расіі з'яўляюцца групай рызыкі

У Сейме Латвіі / delfi.lv
У Сейме Латвіі / delfi.lv

2 лютага Сейм Латвіі адхіліў калектыўную ініцыятыву аб адмене моўных праверак для грамадзян Беларусі і Расіі, якія прадугледжаныя законам аб іміграцыі. Пастаянныя жыхары Латвіі, якія маюць беларускае і расійскае грамадзянства, мусяць здаваць тэст на веданне дзяржаўнай мовы. Аўтарка ініцыятывы Вольга Пяткевіч, кажучы пра расіян, заявіла, што гэтыя людзі лаяльныя Латвіі, а не Расіі і Пуціну. Паводле яе слоў, сталым людзям цяжка здаць іспыт, піша Delfi.

Аднак прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, іншых ведамстваў запярэчылі: неабходны ўзровень ведання дзяржаўнай мовы патрэбны для таго, каб чалавек мог паўнавартасна ўдзельнічаць у жыцці грамадства.

Падчас абмеркавання дэпутат Райвіс Дзінтарс з Нацыянальнага аб'яднання заявіў, што грамадзяне Беларусі і Расіі з'яўляюцца групай рызыкі, якую трэба ўлічваць. Але гэта не азначае, што ўсе яны з'яўляюцца паслядоўнікамі пуцінскай ідэалогіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі