У Шчучыне ў паліклініцы згарэў рэнтген-кабінет

У Шчучыне ў паліклініцы згарэў рэнтген-кабінет

У Шчучыне на пажары ў паліклініцы эвакуявалі 109 чалавек. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, інцыдэнт здарыўся ўвечары 1 чэрвеня каля 20.00 у паліклініцы пры раённай лякарні. Там загарэўся рэнтген-кабінет.

У выніку пажару знішчаная ўстаноўка для фотахімічнай апрацоўкі рэнтгенаўскіх стужак “Рэнекс УФОРП-2” расійскай вытворчасці, 2007 года выпуску. Таксама пашкоджаная праявачная машына для апрацоўкі рэнтгенаўскіх стужак Colenta Mediphot 900E аўстрыйскай вытворчасці, 2016 года выпуску. Закураныя сцены і столь у кабінеце.

Ніхто з персаналу і наведнікаў паліклінікі не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што гэта мало быць кароткае замыканне электраправодкі ўстаноўкі “Рэнекс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі