У Шчучынскім раёне затрымалі пробашча мясцовага касцёла

Касцёл у Першамайску / planetabelarus.by

Касцёл у Першамайску / planetabelarus.by

Сілавікі затрымалі Антонія Адамовіча, пробашча касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Першамайску гэта аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Затрыманне адбылося ў нядзелю, піша канал "Хрысціянская візія". Прычым сілавікі спрабавалі забраць ксяндза з касцёла, але там яго адстаялі людзі.

У пачатку мінулага тыдня Антонія Адамовіча выклікалі ў сельсавет, дзе яго дапыталі і забралі на праверку тэлефон. Дадамо, што ксёндз Адамовіч родам з Гродзенскай вобласці. Скончыў мясцовую духоўную семінарыю. Сан святара прыняў у лістападзе 2009 года.

В Щучинском районе задержали настоятеля местного костела
Антоні Адамовіч / @christianvision

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі