У школах у Мінску адмянілі летнюю працоўную практыку

У школах у Мінску адмянілі летнюю працоўную практыку

У школах і гімназіях у Мінску адмянілі летнюю працоўную практыку і вучэбна-палявыя зборы. Такое рашэнне прынялі ўлады сталіцы на падставе ліста Міністэрства адукацыі, паведамляе minsknews.by. Можна меркаваць, што яго прычынай стала сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса.

Звычайна летам працоўную практыку праходзілі вучні 5-8 класаў. Гэта частка вучэбнага плана. Дзеці працавалі на прышкольным участку ці ў будынку навучальнай установы. А вучні 10 класаў праходзілі вучэбна-палявыя зборы: вайсковыя заняткі ў юнакоў і медыцынская практыка ў дзяўчат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі