У школе ў Крычаве не адчыняліся вокны і былі перакошаныя дзверы

У старых вокнах былі скразныя шчыліны, іх ужо замянілі

У старых вокнах былі скразныя шчыліны, іх ужо замянілі / t.me/kgk_oficial/

У сярэдняй школе № 5 у Крычаве на Магілёўшчыне не адчыняліся вокны і былі перакошаныя дзверы. Пасля праведзенай праверкі ў навучальнай установе памянялі больш за 120 вокнаў і каля паўсотні дзвярэй. На лета запланавалі капітальны рамонт даху і фасада школы, паведамляе Камітэт дзяржкантролю.

Летась кантралёры падрабязна зафіксавалі тое, што пабачылі ў згаданай школе, "падрыхтаванай" да навучальнага года. У будынку выкарыстоўваліся старыя аконныя рамы, якія фактычна не адкрываліся, былі зашклёныя складовымі шклом, у іх меліся скразныя шчыліны (новыя вокны пластыкавыя). Дзверы ў класы і санвузлы "вычарпалі свой рэсурс". Адкрыццё і закрыццё "абцяжарвалася з-за іх перакосу".

У школе ў Крычаве не адчыняліся вокны і былі перакошаныя дзверы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі