У Шумілінскім раёне ў лесе знайшлі бабулю, але яна памерла ў "хуткай"
У Шумілінскім раёне памерла 69-гадовая пенсіянерка, якую шукалі ў лесе. Яна разам з 64-гадовай аднавяскоўкай знікла там у сераду, калі раніцай пайшла па ягады. Позна ўвечары пачаліся пошукі.
Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося каля вёскі Вішня. Пошукамі займаліся ратавальнікі і міліцыянеры. Каля 1-й гадзіны ночы супрацоўнікі МНС знайшлі адну з пенсіянерак. Яе вынеслі з лесу і перадалі медыкам, аднак выратаваць жанчыну не ўдалося — у машыне "хуткай" яна памерла.
13 кастрычніка працягваюцца пошукі другой жанчыны.