У Швецыі зафіксаваны першы выпадак воспы малпаў за межамі Афрыкі

Хворы заразіўся падчас паездкі ў Афрыку (ілюстрацыйнае фота)

Хворы заразіўся падчас паездкі ў Афрыку (ілюстрацыйнае фота) / Reuters

У Швецыі зафіксаваны першы выпадак воспы малпаў за межамі Афрыкі з пачатку новай успышкі эпідэміі ў канцы 2023 года. Хворы заразіўся падчас паездкі ў Афрыку. Арганізаваны яго пільны догляд, выконваюцца ўсе меры засцярогі, паведамляе Бі-бі-сі.

Напярэдадні Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла надзвычайную сітуацыю міжнароднага значэння.

З пачатку 2024 года ў 13 афрыканскіх краінах было зарэгістравана каля 17 тысяч выпадкаў падазрэння на заражэнне воспай малпаў і 517 смяротных зыходаў. Гэта ў 2,5 разу больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі