У Сінгапуры Пуціна папрасілі прайсці праз рамку металашукальніка (відэа)

У Сінгапуры Пуціна папрасілі прайсці праз рамку металашукальніка (відэа)

У саміце Расія-АСЕАН у Сінгапуры ахова папрасіла Уладзіміра Пуціна прайсці праз рамку металашукальніка. Яна была ўсталяваная на ўваходзе ў будынак, дзе праходзіць мерапрыемства. Пуцін спрабаваў прайсці міма рамкі, але яму гэта не ўдалося зрабіць. Падчас праходу прэзідэнта Расіі праз рамку металашукальніка яна зазвінела. Праўда, ніякіх наступстваў для Уладзіміра Пуціна гэта не мела — ён пайшоў далей, ніхто яго кішэні не правяраў, інфармуе "Коммерсант".

Па іншай версіі, Пуцін праходзіў праз звычайны турнікет. Пра гэта заявіў і яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі