У Скідзелі п'яны кіроўца біў сабе ў твар рукамі ў кайданках (відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары 29 верасня. Супрацоўнікі ДАІ спынілі ў горадзе "Мерсэдэс 123", якім кіраваў п'яны 35-гадовы мужчына.
Высветлілася, што раней ён затрымліваўся ў стане алкагольнага ап'янення паўторна на працягу года. Адпаведна, яго аўтамабіль падлягае канфіскацыі.
Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, калі мужчына зразумеў, чым яму пагражае гэтае затрыманне, ён пачаў дзёргаць супрацоўніка ДАІ за вопратку, хапаўся за руль і нават спрабаваў уцячы. У выніку, яму скавалі рукі кайданкамі. Але і пасля гэтага парушальнік не супакоіўся: біў сабе ў твар кайданкамі.
Акрамя канфіскацыі легкавіка яго чакаюць шматмільённыя штрафы.