У Слоніме выратавалі 52-гадовага рыбака, які на возеры праваліўся пад лёд
У Слоніме выратавалі 52-гадовага рыбака, які на возеры праваліўся пад лёд. У тым месцы якраз быў нетрывалы лёд і мужчына неасцярожна па ім прайшоў. Сведкамі здарэння аказаліся супрацоўнікі ратавальнай станцыі таварыства ратавання на вадзе, якія аператыўна аказалі дапамогу рыбаку. Ён не пацярпеў, інфармуе БЕЛТА.