У Слонімскім раёне пабіліся пасажыры таксоўкі
У Слонімскім раёне пасажыры таксоўкі пабіліся паміж сабой, перадае gaigrodno.by.
Інцыдэнтздарыўся ў ноч на 24 сакавіка на трасе Баранавічы-Гродна. Два маладыя чалавекі адпачывалі ў вёсцы Слонімскага раёна і выклікалі таксоўку, каб ехаць дадому ў Ваўкавыск. У нейкі момант паміж імі пачалася бойка. Таксовец "Мерсэдэса" спыніў машыну, і хлопцы працягнулі біцца на дарозе. Падчас бойкі адзін з іх нечакана выскачыў на дарогу і трапіў пад сустрэчную "Аўдзі". Яго шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі.