У Смалявічах у РУУС прывезлі увесь 11-ты клас гімназіі
13 снежня ў Смалявічах сілавікі затрымалі 11-ты клас мясцовай гімназіі. Пра гэта піша былая настаўніца школьнікаў Ганна Севярынец. Па яе словах, падлеткі вярталіся з рэпетыцыі выпускнога вальсу.
"Хлопчыкаў пасадзілі за краты, дзяўчат на лаўкі, пераганялі з буса ў бус, прывезлі ў РАУС, камандавалі стаць тварам да сцяны. Дзякуй богу, жанчына ў РАУСЕ моцна здзівілася і спыталася: "Нашто вы сюды дзяцей прывезлі?" І іх выпусцілі", — распавяла ў фэйсбуку спадарыня Ганна.
МУС пацвердзіла факт затрымання гімназістаў і неўзабаве выклала відэа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.