У спісы для галасавання на выбарах трапіць амаль 7 млн чалавек
Цэнтрвыбаркам змясціў на сваім сайце інфармацыю, што ў спісы для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі будзе ўнесена 6 995 181 чалавек.
Больш за усё выбаршчыкаў сканцэнтравана ў Мінску — 1,3 млн. Сярод абласцей па колькасці лідзіруе Мінская — 1,1 млн выбаршчыкаў. Найменшая колькасць грамадзян у спісах для галасавання будзе ў Гродзенскай вобласці — 778 тыс.
За межамі Беларусі змогуць прагаласаваць 5 742 беларускіх грамадзян.
На прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе агульная колькасць выбаршчыкаў была вышэйшай на 110 тысяч і складала 7 105 660 чалавек.
Фота: vostok-sos.org