У Стакгольме зноў дамагаліся пераносу ЧС па хакеі-2014
18 траўня ўдзельнікі акцыі пратэсту арганізавалі сімвалічны хакейны матч, у якім згуляў чалавек у масцы беларускага кіраўніка.
У мерапрыемстве прыняло ўдзел 35 чалавек, у тым ліку беларускія і замежныя палітыкі і грамадскія актывісты — Марцін Угла, Марэк Мігальскі, Вольга Карач, Алесь Міхалевіч ды іншыя. Арганізавала акцыю грамадскай арганізацыя Ostgruppen, інфармуе БелаПАН.
Акцыя мела на мэце паўплываць на Міжнародную федэрацыю хакея (ІІХФ) і пераканаць яе ў неабходнасці перанесці чэмпіянат свету па хакеі-2014 з Беларусі ў іншую краіну. На думку ўдзельнікаў і арганізатараў пратэсту, чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску легітымізуе беларускі рэжым.
Напярэдадні Ostgruppen правяла падобную акцыю ў будынку, дзе праходзіць кангрэс хакейнай федэрацыі. Пратэстоўцы беспаспяхова спрабавалі ўручыць буклеты з інфармацыяй прэзідэнту ІІХФ Рэнэ Фазелю і старшыні Федэрацыі хакея Беларусі Яўгену Ворсіну.