У сталіцы ратавальнікі 87 разоў выязджалі здымаць з будынкаў сцягі
У сталіцы ратавальнікі 87 разоў выязджалі здымаць з будынкаў бел-чырвона-белыя сцягі. Гэтую лічбу назвала служба інфармацыі пракуратуры горада Мінска. Фармулёўка наступная: "Для зняцця размешчаных на будынках канструкцый, не прадугледжаных праектнай дакументацыяй, якія парушалі архітэктурна-планіровачныя рашэнні і стваралі пагрозу бяспекі грамадзян".
Таксама пракуратура паведамляе, што за невыкананне правіл пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 11 фізічных і 26 юрыдычных асоб. З іх спаганяюць затраты, якія "панеслі кампетэнтныя органы пры аднаўленні супрацьпажарнай бяспекі".
Вывешванне бел-чырвона-белых сцягоў на жылых дамах Мінска стала формай пратэсту грамадзян. Былі выпадкі, калі некаторыя ратавальнікі адмаўляліся здымаць сцягі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.