У суботу будзе без ападкаў, а ў нядзелю — мокры снег і дождж

У суботу будзе без ападкаў, а ў нядзелю — мокры снег і дождж

9 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет

Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень па паўночным захадзе краіны парывісты. 

Уначы будзе ад нуля да 6 градусаў марозу, пры праясненнях — да 8 са знакам "мінус". Удзень сіноптыкі прагназуюць -2...+4, па паўднёвым захадзе — да 6 градусаў цяпла.

У нядзелю, 10 лютага, уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты. 

Уначы тэмпература паветра чакаецца -5...+2, па ўсходзе пры праясненнях будзе да 7 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад нуля да 7 са знакам "плюс".

У панядзелак, 11 лютага, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі у выглядзе дажджу і мокрага снегу. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе ад -3 да +4, удзень чакаецца 0...+6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі