У суботу будзе да 23 градусаў цяпла, дажджы чакаюцца толькі месцамі

У суботу будзе да 23 градусаў цяпла, дажджы чакаюцца толькі месцамі

У суботу, 13 ліпеня, у Беларусі кароткачасовыя дажджы магчымыя пераважна ўдзень і толькі месцамі (як і навальніцы). Напрыклад, яны прагназуюцца ў Мінску. У начныя гадзіны чакаецца ад 6 да 12 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны — ад +17 да +23 (у сталіцы — ад +18 да +20 градусаў). Парывы ветру ў асноўным на захадзе краіны будуць дасягаць 14 метраў за секунду.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі