У суботу ў Беларусі будзе да +26

Лета

Лета / Еўрарадыё

У суботу, 3 жніўня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, а ўдзень — воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень па поўдні краіны часам пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца няўстойлівы — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 вышэй за нуль, месцамі прагназуецца +7...+9. Удзень чакаецца 20-26 цяпла. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі