У суботу ў Беларусі будзе малахмарна, да +30 у Брэсцкай вобласці
Ападкі не прагназуюцца.
У бліжэйшыя суткі, 15 жніўня, у Беларусі чакаецца малахмарнае надвор’е без ападкаў. Вецер будзе ўсходні, 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 16 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 22-28 градусаў, у Брэсцкай вобласці будзе да +30 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота: livejournal.com