У суботу ўдзень у Беларусі чакаецца 22-30 цяпла

Уначы 18 ліпеня на ўсходзе Беларусі месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Раніцай і ўдзень яны пройдуць ужо на захадзе нашай краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Вецер у суботу будзе няўстойлівы, 4-9 метраў за секунду, з парывамі падчас навальніц да 14 метраў. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-13 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 22-28 цяпла (на Брэстчыне — да 30 градусаў).

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі