У Светлагорску камунальнікі прывезлі міну ў дзіцячую пясочніцу
Супрацоўнікі КЖУП "Светоч" зранку 22 траўня развозілі пясок на дзіцячыя пляцоўкі ў дварах Светлагорска і нечакана пабачылі міну ў прывезеным пяску, паведамляе ranak.by. Пясок набіралі ў кар'ерах у раёне вёскі Страковічы.
Нечаканую знаходку яны выявілі каля дома №22 па вуліцы Леніна. У пясочніцы апынуўся 50-міліметровы мінамётны снарад часоў Другой сусветнай вайны.
На месца здарэння выклікалі міліцыю, якая ачапіла яго, і сапёрна-піратэхнічную групу.