У Светлагорску пацыент ЛПП забіў сабе цвік у лоб

У Светлагорску пацыент ЛПП забіў сабе цвік у лоб

У Светлагорску пацыент лячэбна-працоўнага прафілакторыя, 44-гадовы жыхар Гомеля, забіў сабе цвік у лоб. 18 верасня мужчыну даставілі ў рэанімацыю Светлагорскай раённай лякарні. Як паведамляе БелаПАН, пацыенту зрабілі трэпанацыю чэрапа і дасталі цвік. Хоць мозг і быў пашкоджаны,  жыццёва важныя функцыі ў яго не парушаныя. Цяпер мужчына ў прытомнасці і размаўляе.

Пацярпелы ўжо пераведзены з рэанімацыі ў траўматалогію. Ён патлумачыў, што хацеў здзейсніць суіцыд, забіваючы цвік у галаву цаглінай. Прычыны свайго учынку ён не называе. Матывы такіх паводзінаў будзе высвятляць псіхіятр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі