У Талачынскім раёне пенсіянера прыціснула бетоннай плітой (фота)

 У Талачынскім раёне пенсіянера прыціснула бетоннай плітой (фота)

Няшчасны выпадак адбыўся ў Талачынскім раёне: 67-гадовага пенсіянера прыціснула бетоннай плітой перакрыцця. Мужчына самавольна разбіраў закінутае збудаванне на тэрыторыі мех.двара прадпрыемства “Коханава-Агра” ў вёсцы Заазёр’е і канструкцыя абрынулася на яго.

Пенсіянера знайшлі ўдзень 29 сакавіка і выклікалі выратавальнікаў. Супрацоўнікі экстранай службы дасталі труп пацярпелага пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі