У Талачынскім раёне трактарыст патануў разам з трактарам
У Талачынскім раёне трактарыст патануў разам з трактарам. Здарэнне адбылося каля вёскі Літвякі ўвечары 8 верасня. Трактарыст не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у вадаем. У вадзе транспартны сродак перакуліўся і пайшоў на дно. Кіроўца не паспеў выбрацца.
Цела загінулага трактарыста дасталі з вады выратавальнікі, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.