У Талачынскім раёне два чалавекі ўпалі з воза ў сенажную яму і загінулі
У Талачынскім раёне вазнічы і яго пасажырка загінулі ў выніку падзення воза ў сенажную яму. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Віцебскага аблвыканкама, 49-гадовы пастух сельскагаспадарчага прадпрыемства “Рыдамольскі”, жыхар вёскі Хахлоўка і яго 41-гадовая сужыцелька, мясцовы соцработнік, трапілі ў дарожнае здарэнне.
Каля вёскі Шалашаўка гужавая павозка з’ехала ў кювет прасёлачнай дарогі і ўпала ў закінутую сенажную яму. Здарэнне адбылося раніцай пры добрай бачнасці. І вазнічы, і пасажырка загінулі на месцы. Конь, запрэжаны ў воз, застаўся жывы.