У Валгаградзе адбыўся новы выбух, загінулі да 14 чалавек (фота, відэа)
Гэтым разам — у тралейбусе недалёка ад рынка ў Дзяржынскім раёне горада.
Здарэнне адбылося раніцай у панядзелак, 30 снежня, паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС.
Паводле удакладненых звестак, загінулі да 14 чалавек і 28 пацярпелі, дастаўленыя ў лякарні. Паводле папярэдніх звестак, узарваўся тэрарыст-смяротнік. Падрабязнасці здарэння ўдакладняюцца.
Нагадаем, што ў нядзелю на чыгуначным вакзале горада адбыўся тэракт. Ад выбуху загінулі 17 чалавек і пацярпелі больш за 40.
Фота — itar-tass.com і з сацыяльных сетак