У Варшаве пройдзе марш у памяць пра беларуску Лізу

Арганізатаркі заклікаюць удзельнікаў апрануцца ў чорнае

Арганізатаркі заклікаюць удзельнікаў апрануцца ў чорнае / facebook.com/BazarNasta/

У Варшаве пройдзе марш у памяць пра беларуску Лізу, якая памерла ў бальніцы пасля нападу і згвалтавання. Сярод арганізатараў акцыі беларускія феміністкі, польскія і ўкраінскія арганізацыі.

Марш "Яе звалі Ліза" пачнецца 6 сакавіка а 18-й гадзіне на месцы, дзе адбылося злачынства (ul. Żurawia 47). Арганізатаркі заклікаюць удзельнікаў апрануцца ў чорнае. "Тое, што здарылася з Лізай, магло адбыцца з любой з нас, — пішуць яны. — ...Мы выходзім на вуліцы, каб Ліза не была забытая. Каб вуліцы нарэшце сталі бяспечнымі для нас"

Напад на 25-гадовую Лізу адбыўся ў ноч на нядзелю, 25 лютага, у цэнтры Варшавы. Нападнік згвалтаваў яе і спрабаваў задушыць (пазней падазраванага затрымалі, яму пагражае пажыццёвае зняволенне). Апошнія некалькі дзён яна была ў крытычным стане, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра смерць Лізы стала вядома 1 сакавіка.

Беларуска родам з Дзяржынскага раёна. У Польшчу яна прыехала ў канцы 2020-га ці ў пачатку 2021 года.

Пасля смерці Лізы ў Польшчы абмяркоўваецца магчымасць увядзення больш жорсткага пакарання для вінаватых у сексуальных злачынствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі