У Ваўкавыскім раёне жанчына забіла табурэткай свайго знаёмага
У Ваўкавыскім раёне жанчына забіла табурэткай свайго знаёмага. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, здарэнне адбылося ў пасёлку Краснасельскі. 35-гадовая жанчына прыйшла ў госці да 56-гадовага мужчыны. У нейкі момант паміж імі ўзнік канфлікт. Жанчына некалькі разоў ударыла гаспадара кватэры табурэткай па галаве. У цяжкім стане пацярпелага завезлі ў рэанімацыю (дыягназы — “закрытая чэрапна-мазгавая траўма” і “сцісканне галаўнога мозгу”), дзе праз некалькі дзён ён памёр.
Зламысніцу затрымалі, у яе адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — “наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага”.