У Верхнядзвінскім раёне ў выніку ДТЗ перакулілася фура (фота)

У Верхнядзвінскім раёне ў выніку ДТЗ перакулілася фура (фота)

У Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў выніку ДТЗ перакулілася фура. Здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны раніцы 14 снежня на аўтадарозе Р-20 Полацк — Верхнядзвінск каля вёскі Зялькі. Там сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Citroen і грузавік MAN.

Як адзначае прэс-служба МНС, кіроўца грузавіка не пацярпеў, а вось кіроўцу легкавога аўтамабіля ратавальнікам давялося вызваляць з дапамогай спецінструментаў. 44-гадовую жанчыну шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі