У Ветцы з-за аварыі знікала святло

Жыхары раённага цэнтра былі без электрычнасці 16 хвілін

Жыхары раённага цэнтра былі без электрычнасці 16 хвілін / pixabay.com

У Ветцы ў Гомельскай вобласці з-за аварыі знікала святло. Як паведамляе "Гомельэнерга", здарэнне адбылося ў 06:53 у пятніцу, 15 снежня. Ужо праз 16 хвілін "электразабеспячэнне спажыўцоў было адноўлена". Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыну "парушэння ў працы трансфарматара напружання" на падстанцыі "Ветка".

Горад Ветка — раённы цэнтр. У ім жыве больш за 8 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі