У Віцебскай вобласці падчас пажараў загінулі тры чалавекі
У Віцебскай вобласці падчас пажараў загінулі тры чалавекі. Трагічныя здарэнні адбыліся раніцай 24 кастрычніка ў Оршы і ў Браслаўскім раёне.
Як інфармуе прэс-служба МНС, пасля 4-й гадзіны раніцы ў панядзелак адбыўся пажар у складзе на тэрыторыі піларамы ў Оршы. Агонь цалкам знішчыў памяшканне. На месцы здарэння знайшлі труп мужчыны, яго асобу цяпер высвятляюць. Прычына пажару пакуль невядомая.
Праз чатыры гадзіны ў той жа дзень пажар адбыўся ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна. Там гарэў прыватны дом. На месцы пажару знайшлі трупы 60-гадовага гаспадара і яго 83-гадовай маці. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.