У Віцебскай вобласці зладзілі чэлендж "85" — у лічбы выстройваюць і дзяцей

Дзеці-удзельнікі чэленджу "85" / @zamkadomby
Дзеці-удзельнікі чэленджу "85" / @zamkadomby

Школьнікаў і навучэнцаў аршанскіх вучылішчаў на днях выстройвалі ў лічбы 8 і 5, каб яны таксама паўдзельнічалі ў абласным чэленджы з нагоды юбілею вобласці. У Оршу якраз прыехаў аўтамарафон, прымеркаваны да юбілею. "На плошчы перад езуіцкім калегіумам школьная, студэнцкая і працоўная моладзь рэгіёну склалі лічбу 85 жывым ланцужком, а ўдзельнікі аўтамарафона расцягнулі палатно Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь", расказвае мясцовае выданне "Аршанская газета".

Рэсурс @zamkadomby сабраў фатаграфіі такіх перфомансаў з розных месцаў. На адным са здымкаў школьнікі (або навучэнцы) хаваюцца пад ручнікамі, на другім — у лічбы выстраілі меркавана малодшых школьнікаў. Дарослыя стаяць побач.

В Витебской области устроили челлендж "85" — в цифры выстраивают и детей
Дзеці на кукішках або на каленях, дарослыя стаяць побач /@zamkadomby

Аднымі з першых, як паведамлялася на сайце Віцебскага аблвыканкама, выстраіцца ў лічбы вырашылі (або пагадзіліся) супрацоўнікі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам". "Плануецца, што дадзены чэлендж на працягу года падхопяць усе рэгіёны вобласці", гаварылася на сайце выканкаму ў сярэдзіне студзеня. Вось, што з гэтага атрымалася…

В Витебской области устроили челлендж "85" — в цифры выстраивают и детей
В Витебской области устроили челлендж "85" — в цифры выстраивают и детей
Аднымі з першых у "85" выстраіліся супрацоўнікі Віцебскага філіяла "Белтэлекам" / vitebsk-region.gov.by
В Витебской области устроили челлендж "85" — в цифры выстраивают и детей
У акцыі прынялі ўдзел і школьнікі Оршы / orshanka.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі