У Віцебскім раёне школьнік пацярпеў у выніку выбуху балона з мантажнай пенай
У Віцебскім раёне школьнік пацярпеў у выніку выбуху балона з мантажнай пенай. Здарэнне адбылося ўвечары 22 чэрвеня ў вёсцы Друкава. Як інфармуе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, балон выпадкова трапіў у вогнішча, у якім спальвалі смецце. 8-гадовы хлопчык падчас выбуху знаходзіўся побач, ён атрымаў тэрмічныя апёкі (15% твару, скроневай вобласці і кісцей рук) і быў шпіталізаваны. Дарослыя падчас здарэння знаходзіліся ў альтанцы.
Адзначаецца, што стан хлопчыка ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, пагрозы для яго жыцця няма.